Знішчальнік F/A-18 °C Hornet ВПС ЗША выбухнуў на борце авіяносца «Джон Стэніс».

Інцыдэнт адбыўся ля берагоў Каліфорніі недалёка ад Сан-Дыега, перадае РБК са спасылкай на Associated Press.

Паведамляецца, што пілот самалёта ўжо рыхтаваўся да трэніровачнага палёту, калі ў знішчальніка з невядомай прычыны выбухнуў рухавік. У выніку інцыдэнту ніхто не загінуў, аднак чатыры чалавекі былі накіраваныя ў бальніцу, а яшчэ шасцярым дапамогу аказалі на месцы. Сам пілот знішчальніка ў выніку не пацярпеў.

Пажар здолелі хутка патушыць. Паводле афіцыйнай інфармацыі, значнай шкоды караблю не нанесена, аднак самалёт давядзецца спісаць.
Ад далейшых каментароў кіраўніцтва ВМФ ЗША адмовілася.

Карабель «Джон Стэніс» звычайна базуецца ў штаце Вашынгтон, а ў Каліфорнію прыбыў для правядзення вучэнняў.

Нагадаем, 22 сакавіка падчас аперацыі на тэрыторыі Лівіі пацярпеў крушэнне знішчальнік F-15E Eagle ВПС ЗША. Прычынай крушэння сталі тэхнічныя няспраўнасці, а не напад праціўніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?