Апошнімі днямі калегі-журналісты дастаюць мяне пытаннямі: Чаму ты не з’язджаеш?

На першае красавіка, я хацеў напісаць у ЖЖ, сакраментальнае: «Знаходжуся па за межамі дасягальнасці беларускага КГБ». І выключыць мабільны, а пасьля седзячы ля манітора назіраць, хто з калегаў «купіцца» на таную сенсацыю і якія будуць каментары да гэтай «падзеі».

Але рабіць гэта не стаў. Нават у Дзень Дурня не да смеха.

Наташа Радзіна з’ехала. Раней Міхалевіч… І шмат, шмат добрых людзей вымушана было пакінуць Радзіму.

Выбар паміж турмой і эміграцыяй стары як свет. І кожны перад кім ён стае мае права на свой індывідуальны выбар. Нельга патрабаваць ад чалавека каб ён бязвінна сядзеў у турме. Дзікунствам было б калі Наташа Радзіна апынулася б у турме. Мне, спакайней ад таго, што яна, сапраўды, па за межамі дасягальнасці «ўзброеных халопаў» майго пацярпелага.

Але я сам не з’язджаю (і хоць ведаю never say never) то смела пішу, што і не збіраюся. За надта я прывязаны да Гарадзеншчыны. Тут, не гледзячы на ўсе гэтыя праслушкі і падглядванне «гламурных зайцаў», я адчуваю сябе на сваім мейсцы, у сябе.

Мой ад’езд за мяжу стаўся б вялікім падарункам для ўсіх гэтых «паберскіх», «рушніцкіх», «стефановічаў» (імя ім легіён), якія старанна накладваюць кайданы на грамадства, хочуць кантраляваць Інтэрнэт і апантана цягнуць краіну ў таталітарнае мінулае.

А яны такога падарунка не вартыя. Яны ўвогуле не вартыя ніякага падарунка.

Ды і чаму я вымушаны з’язджаць? У турму пасадзяць? Пасяджу, халера не вазьме. Напішу кніжку пра лукашэнкаўскія засценкі. Ужо нейкая карысць ад зняволення будзе.

Таму, паўтараю Уладзіміра Сямёнавіча Высоцкага: «Не волнуйтесь — я не уехал, и не надейтесь — я не уеду!»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?