6 красавіка ў межах літаратурнага аб’яднання «Вобла» адбудзецца прэзентацыя кнігі Віктара Сямашкі «ReRa».

Акрамя В. Сямашкі на сустрэчы будуць госці:

Віктар Жыбуль

Воля Чайкоўская

Раман Яраш

гурт «Балцкі субстрат»

Паэтычны зборнік выйшаў у выдавецтве «ГАЛІЯФЫ» (серыя «Другі фронт мастацтваў»).

Віктар Сямашка — вядомы паэт і музыка. Ён грае ў гурце «Князь Мышкін». Аўтар паэтычнага зборніка «Марыя S." (2006). Пра ягоную першую кнігу Рыгор Барадулін напісаў наступнае: «Не адрываючыся, прачытаў рукапіс. Гэта будзе свежая цікавая кніга. У Вас ёсць, што сказаць, і Вы выказваеце гэта па-свойму… Быў рады пачуць свежы голас у нашай паэзіі».

Сустрэча з Віктарам Сямашкам адбудзецца ў галерэі «ПАДЗЕМКА» (Незалежнасці, 43).

Пачатак у 18.30.

Уваход вольны.

Тут жа, у кнігарні «ГАЛІЯФЫ», можна будзе набыць кнігу Віктара Сямашкі па даступным кошце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0