Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў апублікаваў дадзеныя нацыянальнага апытання, праведзенага ў сакавіку.

Як высветлілася, толькі 39,8% рэспандэнтаў лічаць, што на нядаўніх прэзідэнцкіх выбарах Аляксандар Лукашэнка набраў столькі галасоў, колькі абвясціла Цэнтральная выбарчая камісія. У сваю чаргу, 24,1% беларусаў упэўнены, што цяперашні кіраўнік дзяржавы не набраў паловы галасоў тых, хто прыйшоў на выбары. Яшчэ 35.4% мяркуюць, што за Лукашэнку прагаласавала большасць, але ўсё ж ён набраў менш галасоў, чым яму налічыў ЦВК.

Такім чынам, калі падсумаваць дзве апошнія катэгорыі, высвятляецца: каля 60% беларусаў думаюць, што ўлада ў той ці іншай ступені сфальсіфікавала вынікі выбараў. Гэта адзін з самых цікавых вынікаў сакавіцкага сацапытання НІСЭПД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?