Карпарацыя Apple падала ў федэральны суд ЗША пазоў супраць Samsung, дзе сцвярджае, што смартфоны і планшэтныя кампутары серыі Galaxy капіююць iPad і iPhone,
паведамляе Associated Press.

Apple сцвярджае, што прадукцыя Samsung капіюе дызайн iPad і iPhone. «Так напрыклад, калі людзі выкарыстоўваюць смартфон Galaxy, зыходзячы з падабенства дызайну, здаецца, што гэта прадукцыя не Samsung, а Apple», — гаворыцца ў пазове, пададзеным у адзін з судоў Каліфорніі.

Apple хоча, каб суд забараніў Samsung капіяваць запатэнтаваную прадукцыю, і патрабуе кампенсаваць шкоду, канкрэтная сума якой не называецца.

У адказ прэс-рэліз Samsung сцвярджае, што смартфоны і планшэтныя кампутары серыі Galaxy з’яўляюцца вынікам іх уласных распрацовак. Паўднёвакарэйская карпарацыя мае намер адстойваць сваю рацыю ў судзе.

Прадукцыя серыі Galaxy выкарыстоўвае аперацыйную сістэму Android, якая належыць Google.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0