«Манрэаль Канадыенс» прайграў у сёмым матчы 1/8 фіналу Кубка Стэнлі «Бостану Бруінз» і выбыў з розыгрышу трафею.

Сёння ўначы «Хабс» саступілі "мядзведзям" у овертайме 3:4 (1:1, 1:0, 1:1, 0:1).

Андрэй Касціцын правёў на пляцоўцы 19 хвілін 35 секундаў, зрабіў тры кідкі, шайбаў ці галявых пасаў не зрабіў, затое зарабіў 2 хвіліны штрафу, 0 па сістэме ±.

Касціцын-старэйшы цяпер можа далучыцца да зборнай Беларусі, якая заўтра бярэ старт у чэмпіянаце свету па хакеі ў Славакіі.

Але ў Кубку Стэнлі працягваюць барацьбу два беларусы: Руслан Салей (Дэтройт) і Сяргей Касціцын (Нэшвіл).

1/4 фіналу Кубка Стэнлі:

Заходняя канферэнцыя: Ванкувер — Нэшвіл (першы матч сёння ноччу); Дэтройт — Сан-Хасэ;

Усходняя канферэнцыя: Вашынгтон — Тампа, Бостан — Філадэльфія.

Беларусы ў Кубку Стэнлі 2010/2011

Сяргей Касціцын (Нэшвіл) — 6 матчаў, 4 (0+4) балы, +1 по ±, 0 мин. штрафа;

Андрэй Касціцын (Манрэаль) — 6 матчаў, 2 (2+0) балы;

Руслан Салей (Дэтройт) — 4 матчы, 1 (1+0) бал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?