У панядзелак, 9 мая, на чэмпіянаце свету па хакеі ў Славакіі завершыўся кваліфікацыйны раўнд.

Група E: Чэхія — 15 балаў, Фінляндыя — 10, Нямеччына — 8, Расія — 7, Славакія — 3, Данія — 2

Група F: Канада — 13, Швецыя — 10, Нарвегія — 8, ЗША — 7, Швейцарыя — 6, Францыя — 1.

Як бачым, супернікі зборнай Беларусі па папярэднім раўндзе зборныя Швейцарыі і Францыі не здолелі прабіцца ў чвэрцьфінал, у якім сустрэнуцца:

11 мая: Чэхія — ЗША, Швецыя — Нямеччына.

12 мая: Фінляндыя — Нарвегія, Канада — Расія.

Паўфіналы пройдуць 13 мая, фінал — 15 мая.

Зборная Беларусі, нагадаем, гуляла ў турніры на выжыванне і фінішавала на выніковым 14-м месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?