Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 8 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 13–19°С,

максімальная днём плюс 26–32°С.

У Мінску 8 чэрвеня пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 15–17°С, максімальная днём каля плюс 30°С.

9 чэрвеня ў Беларусі пераменная воблачнасць. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 13–19°С, па паўночным усходзе плюс 9–12°С;

максімальная днём плюс 24–30°С, месцамі ў паўднёва-заходніх раёнах да плюс 32°С.

10 чэрвеня ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні, паўночна-ўсходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 12–18°С,

максімальная днём плюс 23–29°С, месцамі па паўднёвым захадзе плюс 30–32°С.

Сіноптыкі папярэджваюць, што ў сувязі з перавагай сухога надвор’я на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца высокая, а месцамі (у Брэсцкай і Гомельскай абласцях) надзвычайная пажарная небяспека ў лясах і на тарфяніках, і заклікаюць быць асцярожнымі з агнём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?