Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Павал Севярынец пракаментаваў загад Аляксандра Лукашэнкі аб паніжэнні цэнаў на бензін, які той аддаў на наступны дзень пасля шматлюднай акцыі
«Аўтамабілісты здолелі сабрацца і арганізавана выказаць свой пратэст. У выніку яны дамагліся перамогі на ўзроўні Лукашэнкі», — лічыць Павал Севярынец.
Словы палітыка цытуе прэсавая служба аргкамітэта БХД.
«Самаарганізацыя, самакіраванне і салідарнасць — вось тыя адказы, якія можа даць грамадства, каб выйсці з крызісу. Задачай жа дэмакратычных сілаў, у тым ліку і БХД, з’яўляецца заахвоціць і падтрымаць такую арганізацыю людзей», — заявіў ён.
9 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Давайце дамовімся: паліва з заўтрашняй раніцы будзе не
Нагадаем, што ў акцыі