З нядаўніх часоў на прылаўках сталіцы Беларусі з’явілася 3,2- і 2,5-працэнтнае малако ў тэтрапакетах пад гандлёвай маркай «Прастаквашына». Пры больш дэталёвым знаёмстве з гэтым прадуктам можна ўбачыць, што выраблена на СТАА «Юнімілк Пружаны».

Здавалася б, варта толькі радавацца таму, што прадукцыя з твайго роднага горада заваёўвае ўсё новыя і новыя рынкі. Але калі ўспомніць, што беларуская дзяржава прадала расійскай кампаніі «Юнімілк» завод у Пружанах на звышільготных умовах, каб тая, выкарыстоўваючы сваю гандлёвую сетку, прадавала прадукцыю ў Расію і зарабляла для краіны валюту, што пацвярджае дырэктар СТАА «Юнімілк Пружаны» Алег Варонін: «Па дамоўленасці з кіраўніцтвам Беларусі 99% вырабленай прадукцыі мы пастаўляем на экспарт. Парадку 1% прадукцыі мы адпраўляем у Пружаны і Пружанскі раён.

З’яўленне малака з Пружан на прылаўках Мінска выклікае толькі здзіўленне. Для чаго расійска-французская кампанія стварае канкурэнцыю беларускім вытворцам, выкарыстоўваючы льготныя ўмовы работы на тэрыторыі Беларусі?
Успамінаецца нарада ў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у лютым 2011 года, на якой ён даў роўна квартал для таго, «каб інвестар стаў працаваць так, як з ім дамаўляліся». А ў дамоўленасці ўваходзіла і пастаўка прадукцыі на экспарт, і глыбокая перапрацоўка малака, у прыватнасці, з арганізацыяй вытворчасці ёгуртнай прадукцыі на пружанскім заводзе. Але вось ужо 4 месяцы прайшло, і нічога так і не змянілася. Хіба што малако на заводзе пачалі разліваць не толькі ў бутэлькі, але і ў тэтрапакеты, а замест амаль стопрацэнтнага экспарту адбылося пашырэнне продажаў унутры краіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?