У чэрвені ў маёнтку беларускага Дзеда Мароза з'явіўся новы чароўны герой - Лясная Фея, паведамляе афіцыйны сайт Нацыянальнага парку.

Галоўная памочніца Дзеда Мароза будзе радаваць дзетак і дарослых да самых халадоў - да прыезду Снягуркі і Матухны Зімы. Сустракаць гасцей яна будзе каля высачэзнай елкі, дзе будуць праводзіцца конкурсы і гульні.

Маёнтак беларускага Дзеда Мароза адкрыўся сем з паловай гадоў таму, і за гэты час тут пабывала амаль 650 тысяч турыстаў больш чым з 90 краін свету. Экскурсія па маёнтку для дарослых каштуе 18 600 рублёў, для дзяцей - 11 600 рублёў. Беларускі дзед Мароз прымае гасцей круглы год.

Калі да яго звяртаешся па-беларуску, пераходзіць на беларускую.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?