Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі (КПРФ) патрабуе ад кіраўніцтва Расіі спыніць «двудушную палітыку» адносна братняй Беларусі.

Як адзначаецца ў заяве за подпісам лідара КПРФ Генадзя Зюганава, «расійская ўлада паводзіць сябе крывадушна адносна нашага лезь не адзінага стратэгічнага саюзніка — Беларусі». «Публічна робяцца дэкларацыі аб падтрымцы Беларусі, якая цяпер апынулася ў цяжкім становішчы. Аднак тут жа, як бы незнарок, робяцца крокі, якія вядуць да ўскладнення эканамічнай сітуацыі ў братэрскай краіне», — адзначаюць камуністы.

У якасці прыкладу ў заяве прыводзіцца сітуацыя з пастаўкамі ў Беларусь расійскай электраэнергіі.

Расійская ўлада, адзначаецца ў заяве, «з задавальненнем даруе шматмільярдныя доларавыя даўгі краінам, якія знаходзяцца пад амерыканскай акупацыяй, але не жадае прыняць да ўвагі часовыя цяжкасці свайго найбліжэйшага саюзніка».

«Такую палітыку нельга назваць нават добрасуседскай, не кажучы ўжо пра саюзніцкую. Падобныя дзеянні выклікаюць ухвалу толькі заходніх русафобаў, якія не стамляюцца шальмаваць незалежную Беларусь», — мяркуюць у ЦК КПРФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?