Аляксандр Класкоўскі, асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту апазіцыі 19 снежня 2010 года, сёння патэлефанаваў жонцы з калоніі ў Шклове (Магілёўская вобласць).
Размова доўжылася прыблізна 10 хвілін, ён тэлефанаваў прыкладна ў 11.00, паведаміла БелаПАН Наталля Класкоўская.

Паводле яе слоў, муж практычна нічога не казаў пра сябе, абмежаваўшыся тым, што «жывы, здаровы», цікавіўся справамі сям’і. Зараз ён знаходзіцца ў каранціне, «ложкі побач з былым кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам».

Аляксандр сказаў, што тэлефанаваць дадому з калоніі можна кожны тыдзень.

Наталля Класкоўская прызналася, што хацела пра многае запытацца ў мужа, але разгубілася з-за яго нечаканага тэлефанавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?