Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі не каментуе затрыманне спецслужбамі аднаго з намеснікаў старшыні Віцебскага аблвыканкама. Пра затрыманне стала вядома з неафіцыйных крыніц 24 чэрвеня.
«Без каментароў», — заявіў БелаПАН начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, чыноўнік быў затрыманы ў Мінску нібыта за атрыманне хабару.
Агенцтва ж «Інтэрфакс» прыводзіць імя меркаванага затрыманага: гэта К., былы кіраўнік Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Агенцтва адзначае, што ў аблвыканкаме таксама не каментуюць месцазнаходжанне чыноўніка, адказалі толькі, што яго на працы нямашака.
0
0
0
0
0
0