Відаць, таму, што ў горадзе быў футбол. :))

29 чэрвеня ў Барысаве быў згуляны перанесены з 18-га тура (23 ліпеня) матч БАТЭ — «Шахцёр». Матч скончыўся з лікам 2:2 (Кірэнкін, 30-аўтагол, Брэсан, 52 — Сітко, 28, 46).

Становішча камандаў: БАТЭ — 35, «Шахцёр» — 29, «Нафтан» — 24, «Гомель» — 22…

Матчы 16-га туру пройдуць 2–4 ліпеня.

У сталіцы згуляюць «Мінск» і «Шахцёр», гэтая гульня пройдзе ў панядзелак, 4 ліпеня, пачатак, а 19-й, стадыён «Дынама», уваход вольны.

Сёння ж «Мінск» дэбютуе ў Лізе Еўропы.

У матчы 1-га раўнду ў Баку ён згуляе з «Алімпікам». Пачатак матча, а 18-й. Гульня ў адказ пройдзе 7 ліпеня на стадыёне «Дынама» (20:00).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?