«За парадам назірала каля 150 тыс. чалавек, здарэнняў ніякіх не было», — сказаў афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі. Тую самую лічбу распаўсюдзілі лукашэнкаўскія СМІ.

Паводле ацэнак рэпарцёраў «Нашай Нівы», на парад сабралася не больш за 4000—5000 чалавек. Такая ацэнка пацвярджаецца кадрамі тэлетрансляцыі: віды зверху зафіксавалі зусім малую шчыльнасць людзей на тратуарах.

Прычым гэта лічбы разам з журналістамі і прадстаўнікамі праваахоўных органаў у форме і ў цывільным.

Кадр з тэлетрансляцыі БТ.

Кадр з тэлетрансляцыі БТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?