Упраўленне ўнутраных спраў Мінска настойліва рэкамендавала аматарам загару топлес на гарадскіх пляжах перагледзець свае звычкі.

Як заявіў сёння начальнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, такія паводзіны ў грамадскім месцы, у залежнасці ад сітуацыі, могуць быць расцэненыя як дробнае хуліганства з наступным прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці.

Ён нагадаў, што артыкул 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях РБ за дробнае хуліганства прадугледжаны штраф у памеры ад 2 да 30 базавых велічынь (70 тыс. -- 1 млн 50 тыс.) або адміністрацыйны арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?