Для стабілізацыі становішча на дарогах Беларусі, гарантаванне бяспекі дарожнага руху з 15.00 15 ліпеня па 23.00 17 ліпеня Дзяржаўтаінспекцыя арганізуе масіраваную адпрацоўку асноўных аўтадарог па выкананні хуткасных рэжымаў руху і правілаў абгону.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС,

пад асаблівым кантролем будзе знаходзіцца аўтадарога М-3 Мінск — Віцебск.
Спецпадраздзяленне дарожна-патрульнай службы «Страла» будзе адпрацоўваць найбольш аварыйныя раёны Гомельскай вобласці: Мазырскі, Калінкавіцкі, Жыткавіцкі, Петрыкаўскі і інш.

Пры наглядзе за дарожным рухам будуць максімальна задзейнічаны ўсе тэхнічныя сродкі кантролю за хуткаснымі рэжымамі. Падчас тайнага і змешанага кантролю будуць прымяняцца аўтамабілі цывільнага выканання з устаноўленымі ў іх прыборамі фота,- відэафіксацыі парушэнняў, у тым ліку з выкарыстаннем перадачы даных аб зафіксаваных парушэннях з дапамогай GSM-сувязі або з выкарыстаннем 3G-мадэмаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?