У сераду, 3 ліпеня, у 3.30 паводле ірландскага часу ў царкве Святога Ружанцу прайшла служба ў падтрымку беларускага народа. На службе прысутнічала 25 чалавек: 9 беларусаў, ірландцы, грэкі, літоўцы. Быў прачытаны кароткі зварот да прысутных з просьбай не заставацца абыякавымі да падзей, што адбываюцца ў Беларусі. Праспявалі малітву «Магутны Божа», запалілі свечкі за палітвязняў. У службе бралі ўдзел
Быў складзены і дасланы зварот да сакратара прэм’
Хочацца дадаць, што Паўлінка — дзяўчынка вельмі сарамлівая, але калі даведалася пра тое, што мы задумалі, сказала: «Я пайду і зраблю гэта для свайго народа. Я буду Робін Гудам. Калі яна падышла да Энда Кені, то сказала: «Добры дзень, мяне завуць Паўліна, я хачу ўручыць вам вельмі важны ліст ад беларускага народа. Гэта вельмі важна, калі ласка, прачытайце. «Ён раскрыў, вымавіў з выдыхам: «Пра… Люкашенко. Я ведаю, ведаю», — пасля пагаварыў з дарослымі і абяцаў адрэагаваць.
Хутчэй за ўсё, нам патэлефануюць альбо вышлюць ад яго ліст. Абяцаем адразу ж перадаць у Беларусь. Нам вельмі важна, каб людзі ведалі, што яны не адны са сваёй бядой. Але таксама трэба выразна ўсведамляць, што падтрымка захаду — выдатна, але мы самі кавалі свайго шчасця. І калі не захочам, то ніхто нам не зможа дапамагчы. Дзякуй Богу, што ўжо перасталі людзі баяцца, і з кожным днём колькасць «непамяркоуных» расце.
Молімся за вашу газету і дзякуем вам за смеласць і нялёгкую працу. Паўлінчына бабуля — выдатная паэтка, але вельмі саромеецца. Хочам дадаць яе верш вам у падтрымку.
Да нашчадкаў Купалы
Звяртаюся я:
Гэта наша Радзіма,
Гэта наша зямля.
І на Плошчу прыйшоў,
Хто душою багаты,
Хто імкнецца да зор…
А іх жорстка — за краты.
З самых даўніх часоў
Люд склікалі на веча,
Вырашаць, як нам жыць,
Каб мець твар чалавечы,
Каб не проста плявузгаць
Аб нейкай свабодзе,
Каб быў выбар свабодны
У цябе, мой народзе.
Ды, напэўна, «гісторык»
Дрэнна ў школе вучыўся:
Вершы Быкаў пісаў?
«Ну,
З беларускаю мовай
Не дружыць ніяк.
Хто яе разумее?
Мо дзікун ці вар’ят?
А яму падпяваюць
За грошы, вядома,
А спытай, што пяюць, —
Ім самім невядома.
Так «шчасліва» жывем
У «свабоднай» краіне,
Што не ведаем, заўтра
Куды лёс закіне.
А яму падпяваюць
За вялікія грошы
Ах, які вы разумны,
Які вы харошы.
І адкуль узялася
Такая навала?..
Так багата жывём,
Што «Чарнобыля мала…»
Да нашчадкаў Купалы
Звяртаюся я:
Беражыце Радзіму —
Гэта ваша зямля.
Хто з той Плошчы —
Не проста душою багаты.
Верце: згінуць муры
І рассыплюцца краты.
Ў небыццё адляцяць
Ператрус і прымус,
Толькі памятай цвёрда:
«ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!»