«Вясна» дапамагла тысячам людзей. Штрафы рэпрэсаваным, адвакаты вязням. Нехта мусіў гэта рабіць, і гэта рабіў Бяляцкі.

Але

беларускае заканадаўства не дае легальнай магчымасці атрымліваць грошы для такой дзейнасці. Таму Бяляцкі, як аказваецца, выкарыстоўваў для гэтага рахунак у Літве.

Лукашэнкаўцы зачапіліся за гэта, выставілі супраць яго абвінавачванні ў нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Хоць ён выкарыстоўваў тыя грошы на грамадскую дзейнасць, а не на сябе — Бяляцкі быў нябедным чалавекам ужо калі пачынаў праваабарончую дзейнасць у 90-я.

Лукашэнкаўскія СМІ, дарэчы, спрабавалі згуляць на людской зайздрасці. Бяляцкага ўпікалі кватэрай і будынкам — у якіх працавалі праваабаронцы і якія выкарыстоўваў нацыянальны рух.

Як расказалі калегі Бяляцкага,

справа цягнецца ўжо некалькі месяцаў. Улады яўна хацелі б, каб Бяляцкі застаўся за мяжой, папрасіў прытулку. Бяляцкі не паддаўся.

Абвінавачванне Бяляцкаму нікога не падмане ні ў краіне, ні за межамі.

Бяляцкага вылучалі на Нобелеўскую прэмію яшчэ ў 2007-м, і арышт толькі павялічыць ягоныя шанцы.

Але галоўная ўзнагарода такому веруючаму чалавеку, як Бяляцкі, — удзячнасць тых тысяч людзей, якім вясноўцы дапамаглі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?