Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 2 верасня ўводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету «Iкона Прасвятой Багародзiцы «Казанская» серыi «Праваслаўныя цудатворныя iконы» намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 31,10 г.
Манета мае прастакутную форму памерам 30,00×45,00 мм. З пярэдняга i адваротнага бакоў — кант, якi выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты з насечкай.
Аверс: у цэнтры — арнамент у выглядзе вiнаграднай лазы, якая сiмвалiзуе Багародзiцу, унутры арнаменту — памятны крыж, што ўстаноўлены на замчышчы ў г. Заслаўi ў сувязi са святкаваннем
Рэверс: у цэнтры — вобраз Прасвятой Багародзiцы «Казанская» (выявы нiмбаў над Багародзiцай i Iсусам Хрыстом, зоркi на адзеннi Багародзiцы, а таксама арнамент па вуглах манеты выкананы золатам); унiзе надпiс: КАЗАНСКАЯ.
Манета адчаканена на манетным двары ТАА «
Памятная манета, што ўводзiцца ў абарачэнне, з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.