Гэта толькі ў анкетах перапісчыкаў значная колькасць беларусаў пазначае, што рэгулярна карыстаецца беларускай мовай і лічыць яе роднай. Насамрэч людзі часцей за ўсё маюць справу з трасянкай, хоць самі таго часам і не ўсведамляюць. І гэтая трасянка шырокімі крокамі Гадзілы пачынае ўсё больш і больш затоптваць сапраўдны характар адной з найбольш прыгожых і мілагучных моваў на свеце.

Праблемы з валоданнем беларускай мовай назіраюцца не толькі ў айчыннай міліцыі, але і ў мностве іншых устаноў. Так, напрыклад, супрацоўнікі Галоўпаштамта чамусьці не шануюць добрае беларускае слова «паштоўка», ужываючы замест яго русізм «адкрытка».

А ў «алмазе ведаў» — Нацыянальнай бібліятэцы — нельга абмінуць увагай дзіўныя таблічкі з не надта ўласцівым беларускай мове прыназоўнікам «к».

Можа, варта было б увесці штрафы за псаванне мовы? Інакш у хуткім часе мы станем падобнымі да кітайцаў, што вырабляюць іншамоўныя этыкеткі да прадукцыі на экспарт з велізарнай колькасцю памылак. Розніца толькі ў тым, што кітайцы знявечваюць чужое, а мы — сваё…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?