Пачынаючы з мая 2011 г. праводзіцца міжнародны онлайн-конкурс па стварэнні лагатыпу правоў чалавека. Было даслана 15 375 прапаноў па афармленні лагатыпу з больш чым 190 краін.

Праекты 10 фіналістаў, якіх выбрала журы, вылучаны на галасаванне! З 27 жніўня па 17 верасня 2011 г. на сайце www.humanrightslogo.net кожны можа прагаласаваць за свайго фаварыта.

Лагатып-пераможца будзе прадстаўлены 23 верасня 2011 г. у Нью-Ёрку падчас сесіі Генеральнай асамблеі ААН.

Галасуйце на сайце www.humanrightslogo.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0