«З-за развітання з Салеем бітва падушкамі пераносіцца на нядзелю, 11 верасня.
Пасля гадавога перапынку мы зноў запускаем самае бязбашанную і пазітыўную мінскую дзвіжуху! Бой падушкамі пройдзе ў парку Горкага, 11 верасня. На гэты раз усё легальна)). час удакладняецца», — з’явіўся скарэктаваны запіс у суполцы «Вконтакте» «Бой падушкамі».

Пазней з'явіўся час правядзення бітвы з 18:00 да 22:00.

Збор а 17:00 у Парку Горкага ля помніка. Сам бой пройдзе на спецыяльна арандаваным стадыёне.

«У праграме: фінал індывідуальных баёў падушкамі і, канечне, грандыёзны махач паміж камандамі белых і чырвоных», — кажуць арганізатары. Удзельнікаў просяць узяць з сабой падушкі і добры настрой.

Як на сапраўдным рыцарскім турніры, арганізатары прадугледзелі, апроч агульнай кучы-малы, магчымасць двубояў. Каб у іх удзельнічаць, трэба запоўніць заяўку.

Раней меркавалася, што бой падушкамі пройдзе 10 верасня, але арганізатары вырашылі яго перанесці на наступны дзень з прычыны развітання ў гэты дзень у Лядовым катку ў Парку Горкага з хакеістам Русланам Салеем, што загінуў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем.

Праўда, у нядзелю 11 верасня Мінск будзе развітвацца з форвардам ХК "Лакаматыў" Сяргеем Астапчуком і трэнерам па фізпадрыхтоўцы Мікалаем Крываносавым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?