Урад Італіі просіць Кітай набыць «значны аб’ём» сваіх даўгавых абавязанняў,
паведамляе Reuters.

Нягледзячы на скарачэнне дзяржбюджэту, план прыватызацыі дзяржмаёмасці і ўжо запушчаную Еўрапейскім цэнтрабанкам (ЕЦБ) праграму скупкі італьянскіх дзяржаблігацый, афіцыйны Рым па-ранейшаму адчувае сябе недастаткова абароненым перад пагрозай дэфолту.

Financial Times паведамляе, што на мінулым тыдні ў Рыме адбылася сустрэча міністра фінансаў Італіі Джуліа Трэмонці і кіраўніка аднаго з інвестыцыйных фондаў Кітая. Два тыдні таму італьянскія афіцыйныя асобы пабывалі ў Пекіне, дзе таксама правялі шэраг сустрэч са сваімі кітайскімі калегамі.

Пра вынікі праведзеных у сталіцах дзвюх краін перамоваў газета не паведамляе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?