Улады Нігера, у якім знаходзіцца Саадзі Кадафі, сын Муамара Кадафі, не затрымлівалі яго і не збіраюцца гэтага рабіць.

«Нічога ў пазіцыі ўрада Нігера не памянялася. Саадзі Кадафі не знаходзіцца ў міжнародным вышуку. Ён, як і прыхільнікі Кадафі, якія апынуліся ў Нігеры, знаходзіцца пад наглядам», — адзначыў прадстаўнік урада краіны ў Ніямеі позна ўвечары ў панядзелак.

Раней прадстаўнік дзярждэпартамента ЗША заявіў Reuters, што ўлады Нігера збіраюцца затрымаць Саадзі Кадафі, які прыбыў у гэтую краіну з Лівіі ў канцы мінулага тыдня.

У пачатку верасня Саадзі Кадафі заявіў тэлекампаніі CNN пра свой нейтралітэт у барацьбе паміж нацыянальнай пераходнай радай Лівіі з аднаго боку і сваімі братам і бацькам — з другога. Ён адзначыў тады, што не бачыўся з Муамарам Кадафі больш за два месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?