Лівійскія банкі дамовіліся выключыць з абарачэння банкноту з выявай экс-лідара Муамара Кадафі.
Пра гэта паведамляе 20 Minuten са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва SDA.

Як паведаміў у панядзелак прадстаўнік Нацыянальнага камерцыйнага банка ў Трыпалі, усе банкноты з выявай Кадафі плануецца сабраць і перадаць у Цэнтрабанк Лівіі.

Банкнота ў 50 лівійскіх дынараў (прыкладна $40) мае найбольшую каштоўнасць у краіне.

На купюры выяўлены Муамар Кадафі ў сонечных акулярах і сваёй традыцыйнай вопратцы. Банкнота была ўведзеная ў абарачэнне ў 2008 годзе ў гонар чарговай гадавіны пачатку праўлення Кадафі.

Выява Кадафі таксама ёсць на банкноце наміналам у адзін дынар, аднак невядома, ці будзе канфіскаваная з абарачэння і яна.

Лівійцы віталі рашэнне банкаў пра скасаванне валюты,
адзначае выданне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?