Бортінжынер Аляксандр Сізоў, які выжыў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем і цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі ў НДІ хуткай дапамогі імя Скліфасоўскага, апрытомнеў, паведаміла РІА «Навіны» у аўторак крыніца ў медустанове.

«Ён апрытомнеў у сябе, стан стабільна цяжкі».

Самалёт Як-42, у якім ляцелі ў Мінск хакеісты яраслаўскага «Лакаматыва», разбіўся 7 верасня ў раёне населенага пункта Туношна пад Яраслаўлем. На борце знаходзіліся 45 чалавек: 37 пасажыраў і восем членаў экіпажа. Пры крушэнні выжылі толькі двое - хакеіст Аляксандр Галімаў і бортінжынер Аляксандр Сізоў, але ў панядзелак хакеіст Галімаў памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?