Матэматык Грыгорый Перэльман, што ўпершыню даказаў гіпотэзу Пуанкарэ, вылучаны ў акадэмікі Расійскай акадэміі навук,
пішуць «Известия».

Кандыдатуру навукоўца прапанаваў акадэмік РАН Людвіг Фадзееў. Усе 20 чальцоў навуковай рады прапанову падтрымалі, расказаў акадэмік РАН, галоўны навуковы супрацоўнік інстытута Юры Маціясевіч. Аднак ніхто не ведае, як успрыняў навіну сам Перэльман.

«Мы вылучылі яго за навуковыя заслугі, — патлумачыў Маціясевіч. — Ягоная згода патрабуецца толькі пасля вылучэння».

Строга кажучы, Перэльману прапануюць не стаць акадэмікам, а толькі балатавацца. Яму трэба будзе прайсці праз выбары на паседжанні агульнага сходу акадэміі ў снежні.
Перад гэтым неабходна сабраць, як выказаўся Маціясевіч, «кучу папер», сярод якіх — спіс навуковых працаў, біяграфія, даведка пра кандыдата і гэтак далей. А яшчэ раней Перэльман павінен падпісаць згоду ўдзельнічаць у выбарах нароўні з іншымі калегамі.

Летась Перэльман адмовіўся ад $1 млн за прэмію Філдса, атрыманую за доказ гіпотэзы Пуанкарэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?