Улады амерыканскага штата Джорджыя прывялі ў выкананне смяротны прысуд у дачыненні да Троя Дэвіса, асуджанага за забойства ў 1989 г. паліцэйскага ў горадзе Савана.

Дэвіса пакаралі смерцю шляхам увядзення яму смяротнай ін’екцыі. «Прысуд прыведзены ў выкананне, лекары канстатавалі смерць зняволенага», — паведамілі амерыканскія тэлеканалы.

Вярхоўны суд ЗША адмовіўся памілаваць Дэвіса.

Забойства адбылося ў 1989 г.

27-гадовы паліцэйскі Марк Макфейл, які падзарабляў у вольны час ахоўнікам у Burger King, спрабаваў развесьці бойку ля рэстарана. Адзін з удзельнікаў бойкі стрэліў у яго з пісталета, трапіўшы ў галаву і сэрца, у выніку чаго Макфейл памёр на месцы.

На працягу 22 гадоў адвакаты беспаспяхова спрабавалі давесці адсутнасць доказаў, якія сведчылі пра тое, што пісталет на ахоўніка накіраваў 20-гадовы Дэвіс. Сем з дзесяці сьведкаў, якія ўказалі на Дэвіса, пазней адмовіліся ад сваіх паказанняў, заявіўшы, што на іх ціснулі следчыя. Адзін паказаў, што страляў іншы чалавек.

За Дэвіса заступіліся былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр, папа Бенедыкт XVI і былы дырэктар ФБР Уільям Сешенс.

Дзясяткі людзей, што сабраліся ўчора ля турмы плакалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?