«Беларусбанк» павышае працэнтную стаўку па новазаключаных крэдытных дамовах у беларускіх рублях на фінансаванне нерухомасці.
Большасць чаргавікоў будуць браць пазыкі пад 31% гадавых, грамадзяне, што не церпяць нястачы, — пад 38%. Напярэдадні на прэс-канферэнцыі прадстаўнік Нацбанка пракаментаваў сітуацыю ў галіне крэдытнай палітыкі.

«Плюсаў ад высокіх працэнтных ставак значна больш з пункту гледжання макраэканомікі ў параўнанні з мінусамі для насельніцтва, калі скарачаюцца аб’ёмы жыллёвага і спажывецкага крэдытавання, — цытуе БелТА намесніка старшыні праўлення Нацбанка Тараса Надольнага. — Але гэта, я мяркую, часовая сітуацыя, і па меры стабілізацыі, натуральна, мы прыйдзем да таго, каб зніжаць стаўку рэфінансавання і, як вынік, будуць зніжацца стаўкі па інструментах падтрымкі ліквіднасці для банкаўскай сістэмы і крэдытныя стаўкі для фізічных асоб. Але тут ва ўсім мусіць быць мера і асцярожнасць. Калі мы зробім грашова-крэдытную палітыку больш жорсткай, то выключэнняў не павінна быць ні для якіх сектараў эканомікі, таму што насамрэч менавіта цвёрдая грашова-крэдытная палітыка дазваляе сёння стабілізаваць сітуацыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?