26 верасня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Беларускага дома ў Варшаве.

Як паведаміла прэс-служба Беларускага дома, у праграме — прэзентацыя яго дзейнасці, прэс-канферэнцыя заснавальнікаў, канцэрт і прыём.

У прэзентацыі возьмуць удзел заснавальнікі Беларускага дома Алесь Зарэмбюк і Дзмітрый Бародка, а таксама Станіслаў Шушкевіч.

«Мы працуем над тым, каб Беларускі дом у Варшаве заставаўся месцам прадметнай дыскусіі аб будучыні Беларусі, метадах эфектыўнай барацьбы за свабоду і дэмакратыю ў нашай краіне, платформай, якая будзе аб’ядноўваць беларускую грамаду незалежна ад палітычнай прыналежнасці. Беларускі дом — гэта неафіцыйная амбасада ўсіх беларусаў ў Польшчы», — сказаў Алесь Зарэмбюк.

«Беларускі дом будзе займацца аб’яднаннем беларускай дыяспары, арганізацыяй культурных, адукацыйных і інфармацыйных мерапрыемстваў, юрыдычнай падтрымкай беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, экспертызай і шматлікімі іншымі ініцыятывамі», — паведаміў Дзмітрый Бародка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?