Бразільскі паўабаронца БАТЭ Рэнан Брэсан падзяліўся ўражаннямі ад матчу групавога этапу Лігі чэмпіёнаў з «Барселонай» (0:5) і расказаў аб будучай гульні чэмпіянату краіны з «Гомелем».

— Не было ніякай крытыкі з боку Віктара Ганчарэнкі. У другім тайме нам удалося памяняць сваю гульню, але ў нас нічога не атрымлівалася. Але, усё ж, гэта «Барселона», таму няма ніякага сэнсу убівацца і варта рыхтавацца да наступнай гульні.

Псіхалагічны ўдар? Не думаю, што ёсць сэнс казаць аб гэтым. Гэта ж не якое-небудзь сенсацыйнае паражэнне, а пройгрыш найлепшай камандзе свету. Я думаю, усё будзе нармальна.

— Пасля першага матчу з «Рэалам» у 2008-м БАТЭ абыграў у чэмпіянаце Беларусі «Шахцёр» з лікам 5:0. Хутка вам гуляць з «Гомелем» …

— Спадзяюся, што гісторыя паўторыцца. Не думаю, што будзе такі лік, але мы пастараемся ўмацаваць свае пазіцыі ў турнірнай табліцы і атрымаць перамогу. Для нас гэта вельмі важны матч. Усё ж такі, «Гомель» спрабуе ўчапіцца за другое месца, ды і нам падняць сабе настрой было б не лішнім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?