Прэс-сакратар прэм’ер-міністра Расіі Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў, які выступаў у жывым эфіры тэлеканала «Дождж», адказаў на пытанне пра магчымы застой у краіне ў выпадку вяртання Пуціна ў Крэмль у 2012 годзе,
адзначыўшы, што за час праўлення генеральнага сакратара ЦК КПСС Леаніда Брэжнева ў СССР краіна шмат чаго дамаглася.

«Сапраўды, у Маскве можна досыць часта пачуць словы, навошта ён вяртаецца. Сапраўды, многія кажуць пра брэжневізацыю Пуціна. Пры гэтым так кажуць людзі, якія наогул нічога не ведаюць пра Брэжнева», — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне пра тое, ці ведае Пуцін аб стомленасці ў грамадстве, назапашанай падчас яго кіравання.

«Брэжнеў — гэта не знак мінус. Для нашай краіны гэта велізарны плюс»,
 — дадаў Пяскоў, адзначыўшы, што перыяд застою быў па працягласці «значна карацейшы» за перыяд развіцця. Пры гэтым Пяскоў, кажучы пра супернікаў і прыхільнікаў вяртання Пуціна, нагадаў пра супярэчнасці паміж «маскоўскім соцыумам» і людзьмі, якія жывуць па-за сталіцай.
«Маскоўскі соцыум сапраўды схільны да такіх меркаванняў, гэтыя настроі кардынальна адрозніваюцца ад немаскоўскага соцыуму, — сказаў Пяскоў, — там зусім іншыя праблемы, чым у тых, хто жыве ў межах Садовага кальца і марнуе дзве-тры гадзіны ў дзень, каб пісаць у блогах».

Прэс-сакратар нагадаў пра дасягненні Пуціна: захаванне суверэнітэту і адсутнасць значных страт падчас апошняга эканамічнага крызісу.

«Пра гэта хочацца расказаць таму соцыуму, які сядзіць у дарагіх рэстаранах… есць смачную італьянскую ежу і пакутуе па радзіме», — сказаў Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?