Вацлаў Гавэл пры саветах сядзеў у турме, а з падзеннем дыктатуры стаў першым прэзідэнтам новых чэхаў. Для дэмакратычнай Беларусі Гавэл — шматгадовы сябар, які адстойвае права беларусаў жыць у вольнай дэмакратычнай краіне і верыць у еўрапейскую будучыню Беларусі.

На ягоную думку, Еўрасаюз і НАТО павінны пашырыцца на Беларусь. «Нечаканасці магчымыя», — пра гэта Гавэл не раз нагадваў беларусам.

У 2003 годзе Гавэл перадаў рэдактару «Нашай Нівы» Андрэю Дынько сваю прэмію «За грамадзянскія заслугі» імя Ганна Эленбоген.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?