У самалёце на суседніх крэслах бландзінка і адвакат. Ляцець доўга. Бландзінка моўчкі адвяртаецца і глядзіць у ілюмінатар.

Адвакат бландзінцы:

— Давайце пагуляем: я Вам задаю пытанне. Калі вы не ведаеце адказу, вы мне 5 даляраў. Потым вы мне задаяце пытанне, калі я не ведаю адказу, я вам 500 даляраў. Бландзінка згаджаецца.

Адвакат:

— Якая адлегласць ад Месяца да Зямлі?

Бландзінка моўчкі аддае яму 5 даляраў.

Бландзінка:

— Хто падымаецца ўгару на трох нагах, а спускаецца на чатырох?

Праходзіць пару гадзін. Адвакат перакапаў інтэрнэт, адказу знайсці не можа. Рабіць няма чаго, ён аддае бландзінцы 500 даляраў і пытае:

— Хто гэта???

Бландзінка моўчкі аддае яму 5 даляраў і адвяртаецца да ілюмінатара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0