Ацяпленне ў жылых дамах, інтэрнатах, гасцініцах, бібліятэках, навучальных установах Мінска пачнуць уключаць з 13 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Таксама Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт дазволіў уключэнне ацяплення з 17 кастрычніка ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках, будынках установаў культуры і спорту, з 19 кастрычніка — у будынках для ўсіх катэгорый спажыўцоў цеплавой энергіі па ўзгадненні з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі пры наяўнасці пашпартоў гатоўнасці.

Такое рашэнне прынята з улікам неспрыяльнага прагнозу надвор’я.

Цяпло ў дзіцячыя сады, школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, дзяржаўныя архівы пачало паступаць з учорашняга дня, 11 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?