«Сёння ўжо прынятае канчатковае рашэнне, што побач [з ААТ «Івацэвічдрэў»] будзе пабудаваная сур’ёзная, буйная мэблевая фабрыка», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Гэта дасць магчымасць адразу перадаваць у мэблевую вытворчасць ДСП і іншыя прамежкавыя тавары, якія будуць вырабляцца на ўведзеным у снежні 2011 года прадпрыемстве па вытворчасці драўняна-стружкавых і ламінаваных пліт.

Фабрыка будзе каштаваць каля 15 млн еўра. Усе неабходныя папярэднія працы ўжо праведзеныя канцэрнам «Беллеспаперапрам» і прадпрыемствам «Івацэвічдрэў». «Гэта будзе фабрыка з аб’ёмам вытворчасці мэблі прыкладна на 10 млн еўра ў месяц», — адзначыў прэм’ер-міністр. Ён дадаў, што гэта якраз і ёсць тэхналагічны ланцужок па поўным тэхналагічным цыкле.

Як пазітыўны факт Міхаіл Мясніковіч адзначыў тое, што ўчора на аўкцыёне «Пінскдрэў» выкупіў «Віцебсклес», перамогшы падчас тэндару расійцаў. Такім чынам, пытанне з сыравінай будзе вырашацца не толькі за кошт рэгіянальных магчымасцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?