У частцы ўнутраных войскаў МУС, якая займаецца аховай аб’ектаў ядзерна-прамысловага комплексу, значацца вайскоўцыц-кантрактнікі, якія насамрэч не прыбылі на службу ў войска,
пра што расказаў палкоўнік Эдуард Тармашоў у інтэрв’ю расійскай газеце «Маскоўскі камсамолец».

«Высветлілася, што да майго прыходу полк наогул не шыхтаваўся ў поўным складзе. Ні разу з моманту свайго стварэння — з 1995 года», — сказаў газеце палкоўнік. Яго прызначылі на пасаду ў 2009 годзе. У яго полк уваходзіць тры батальёны і некалькі падраздзяленняў.

На першым шыхтаванні, кажа палкоўнік, ён недалічыў каля 100 чалавек.

«Я склаў акт, які потым перадаў камандаванню, і пачаў праверку», — працявае ён. Палкоўнік высветліў, што незадоўга да яго прызначэння было звольнена шмат вайскоўцаў, якія таксама маглі не з’яўляцца ў частцы.

«Усе адно аднаго пакрывалі, — абурыўся ў інтэрв’ю палкоўнік. — Мяркуючы па ўсім, гэта была цэлая сістэма. І калі я заявіў пра ўсё гэта камандаванню, ніхто чамусьці не здзівіўся».

«Мой непасрэдны начальнік палкоўнік Кугатаў, як я зразумеў з размовы з ім, быў у курсе гэтых праблем, бо ён быў катэгарычна супраць таго, каб я дакладваў пра іх», — падкрэсліў Тармашоў.

Калі вайсковая рада цэнтральнага рэгіянальнага камандавання ўнутраных войскаў МУС прыняла рашэнне правесці праверку, недалічыліся 60 вайскоўцаў, сцвярджае «Маскоўскі камсамолец».

«Грашовае забяспечанне выдавалася камандзірам на ўсё падраздзяленне адразу, — растлумачыў адзін з таварышаў па службе Тармашова. — Гэта значыць вайскоўцы яго атрымлівалі не ў касе пад асабістую распіску.

Зарплата ў кантрактнікаў вайсковай часткі невялікая — у сярэднім тысяч 15 [каля 4,5 млн беларускіх рублёў]. Але калі мёртвых душ сотня, то гэта выходзіць ужо 1,5 млн рублёў за месяц».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?