Паводле звестак Белстата, у студзені-верасні 2011 года рэалізацыя гарэлкі павялічылася на 17,3% у параўнанні з такім жа леташнім перыядам. Прададзена 8 млн. 934,3 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 45% (у студзені-верасні 2010 года — 42,9%).

Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту ў студзені-верасні 2011 года склала 10,3%. На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 5,6 трлн. рублёў.

Піва за дзевяць месяцаў прададзена 26 млн. 669,7 тыс. дал, што на 12,8% больш за аналагічны леташні паказчык. Доля гэтага напою ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 13,4% (за студзень-верасень 2010 года — 13,3%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 1 млн. 572,3 тыс. дал (+35,6%), вінаградных він — 2 млн. 327,7 тыс. дал (больш на 15,7%), пладовых він — 12 млн. 582,4 тыс. дал (менш на 0,2%). Пладовыя віны занялі 28,5% у аб’ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені-верасні 2010 года — 31,9%).

Каньяку і брэндзі прададзена 246,7 тыс. дал (на 38,1% больш), пеністых він і шампанскага — 944,7 тыс. дал (на 24,6% больш), слабаалкагольных напояў — 653,7 тыс. дал (менш на 31,5%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?