паведаміла журналістам намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва.

З 1 лістапада ў адпаведнасці з указам Лукашэнкі ад 26 ліпеня 2011 года № 327 будзе праведзены пераразлік працоўных пенсій зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне за трэці квартал (паводле Белстата, ён склаў 2 млн. 36,5 тыс. рублёў).

Гэта ўжо трэцяе павышэнне сёлета.

Акрамя гэтага пераразліку, у лістападзе будуць таксама пераразлічаныя мінімальныя працоўныя пенсіі і сацыяльныя пенсіі, а таксама надбаўкі і павышэнні да пенсій у сувязі з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

Сярэдняя пенсія па ўзросце цяпер будзе складаць 978 тыс. рублёў (114 даляраў), пенсія пры стажы 45 гадоў у мужчын і 40 гадоў у жанчын і індывідуальным каэфіцыенце заротку пенсiянера 4,0 — 1 млн. 504,4 тыс. рублёў (176 даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?