«З улікам росту ўплыву інфармацыйнай сферы на ўсе бакі жыццядзейнасці грамадства і неабходнасці ўзмацнення ўзаемадзеяння розных зацікаўленых бакоў пры фарміраванні ў краіне інфармацыйнага грамадства» Аляксандр Лукашэнка сваім указам стварыў Савет па развіцці інфармацыйнага грамадства пры прэзідэнце пад сваім старшынствам.

Прыняцце ўказа накіравана на «павышэнне эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый пры ажыццяўленні дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, хутчэйшае стварэнне адзінай сістэмы аказання дзяржаўных паслуг у электроннай форме, удасканаленне рэгулявання ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ)», паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

У склад савета ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, навуковых і адукацыйных устаноў, арганізацый, якія аб’ядноўваюць кампаніі ў сферы ІКТ. «Падобныя органы на чале з вышэйшымі службовымі асобамі ўжо сфарміраваныя ў многіх краінах, у тым ліку ў Расійскай Федэрацыі, Германіі, Францыі, Рэспубліцы Карэя», — гаворыцца ў паведамленні.

Указам прадугледжваецца аб’яднанне міжведамасных інфармацыйных сістэм розных дзяржаўных органаў. Эксплуатацыя гэтых сістэм і аказанне на іх базе паслуг арганізацыям і грамадзянам будуць ажыццяўляцца адзіным аператарам — рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг». Гэта значна спросціць працэс атрымання паслуг, якія аказваюцца з выкарыстаннем міжведамасных інфармацыйных сістэм, стане адной з практычных мер, накіраваных на дэбюракратызацыю жыцця краіны.

Указам зацверджана Палажэнне аб незалежным рэгулятары ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. У ім удакладняюцца функцыі незалежнага рэгулятара, прадугледжаныя ўказам прэзідэнта ад 30 верасня 2010 г. № 515 «Аб некаторых мерах па развіцці сеткі перадачы даных у Рэспубліцы Беларусь».

«У мэтах сумеснага разгляду і вырашэння найбольш важных пытанняў дзейнасці незалежнага рэгулятара з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, вядомых вучоных і спецыялістаў у галіне электрасувязі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій» указам створаны савет незалежнага рэгулятара і зацверджаны яго склад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?