З 10 па 12 лістапада ў Гомелі пройдзе традыцыйны, у шосты раз, закейны кубак Палесся. Чатыры разы запар яго пераможцамі былі беларусы, у мінулым годзе тытул адабрала зборная Даніі.

У турніры бяруць удзел чатыры каманды: Славеніі і Даніі, зборная Беларусі, якую ўзначальвае фінскі спецыяліст Кары Хейкіля, і Расія-2, якую ў горад над Сожам прывёз Андрэй Назараў — фронтмэн скандалу на «Мінск-Арэне» 6 лістапада, затым пакаянны і рахманы перад міліцэйскай відэакамерай.

Назараў тады папрасіў прабачэння ў беларускіх заўзятараў і выказаў спадзеў, што ў Гомелі будуць панаваць перадусім хакейныя жарсці.

Расклад турніру:

10 лістапада (чацвер):

15:00 Расія — Дания

19:00 Славенія — Беларусь

11 лістапада (пятніца):

15:00 Данія — Славенія

19:00 Беларусь — Расія

12 лістапада (субота):

13:00 Расія — Славенія

17:00 Беларусь — Данія.

Усе матчы пройдуць у Гомельскім лядовым палацы спорут. Білеты — ад 20 да 50 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?