У Беларусі завершана вакцынацыя за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (РЦГЭіГЗ).

Аднак зрабіць прышчэпку на платнай аснове яшчэ не позна.

Крайні тэрмін устаноўлены да 1 снежня.
Па вопыту мінулых гадоў вядома, што нават позняя вакцынацыя забяспечвае абарону ад грыпу, паколькі ўздым захваральнасці ў Беларусі традыцыйна пачынаецца ў канцы студзеня — пачатку лютага. Цяперашняя эпідэмія, паводле прагнозаў медыкаў, будзе сярэдняй ступені інтэнсіўнасці з цыркуляцыяй тых жа вірусаў грыпу, што і ў час мінулага эпідсезона. Цяпер у Беларусі адзначаецца нізкі ўзровень актыўнасці вострых рэспіраторных інфекцый. У этыялагічнай структуры пераважаюць негрыпозныя вірусныя агенты: адэнавірусы, рэспіраторна-сінцытыяльныя вірусы, вірусы парагрыпу.

Паводле даных РЦГЭіГЗ, прышчэплена ўжо больш за 30 працэнтаў насельніцтва краіны. Каля 1 млн. чалавек зрабілі прышчэпку за кошт рэспубліканскага бюджэту, больш за 1,5 млн. — за сродкі мясцовых бюджэтаў. Арганізацыі і прадпрыемствы закупілі вакцыну для больш як 440 тыс. супрацоўнікаў, яшчэ больш за 25 тыс. чалавек зрабілі прышчэпкі за свой кошт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?