Камісія па выбарах прэзідэнта Малдовы завяршыла працу датэрмінова, паколькі ніхто не змог высунуць кандыдатуру на гэты пост перад выбарамі, прызначанымі на 18 лістапада.

У камісію звярнуліся сем чалавек, якія прадставілі ўсе неабходныя дакументы, акрамя подпісаў у сваю падтрымку, паведаміў старшыня камісіі Тудор Дэліу.

Па законе кандыдата павінны падтрымаць як мінімум 15 дэпутатаў парламента.

Прэм'ер-міністр Малдовы Улад Філат растлумачыў, што дэпутатам не атрымалася дамовіцца наконт кандыдата ў прэзідэнты.

"Трое дэпутатаў настойваюць на рэгістрацыі незалежнага кандыдата ці дэпутата, экс-прэм'ера Зінаіды Грачаной. У той жа час, партыі альянсу "За еўрапейскую інтэграцыю" настойваюць на кандыдатуры старшыні Дэмакратычнай партыі в.а. прэзідэнта Марыяна Лупу. У гэтай сітуацыі было прынята рашэнне не высоўваць нікога кандыдатам на пост прэзідэнта", - заявіў ён.

Зараз парламент абавязаны прызначыць новыя выбары, якія павінны адбыцца ў 30-дзённы тэрмін.
Калі і ў другі раз не будзе кандыдатаў ці ніхто з іх не атрымае неабходны 61 голас, то парламент будзе распушчаны, а выканаўца абавязкаў прэзідэнта прызначыць дату датэрміновых выбараў.

У Малдове прэзідэнта абіраюць дэпутаты парламента, прычым за яго павінны прагаласаваць не меней за тры пятыя ад іх агульнай колькасці.

Малдова жыве без афіцыйнага кіраўніка дзяржавы ўжо больш за два гады, пасля таго, як у верасні 2009 года гэты пост пакінуў лідар камуністаў Уладзімір Варонін.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?