Месячнік па энергазберажэнню «Мы — за энергаэфектыўнасць!» пройдзе ў Беларусі з 15 лістапада па 15 снежня па ініцыятыве ўрада. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела арганізацыйна-прававой работы і ўзаемадзеяння са СМІ дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарта Жанна Зянькевіч.

Дэпартаментам сумесна з міністэрствамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прамысловасці, энергетыкі, інфармацыі, аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам, грамадскімі арганізацыямі і іншымі зацікаўленымі ў ходзе месячніка плануецца шырокамаштабнае правядзенне тэматычных семінараў, конкурсаў, прэс-мерапрыемстваў і іншых акцый.

Мэта месячніка — прыцягнуць увагу грамадскасці да пытанняў эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, прымянення энергазберагальных прыбораў і абсталявання, а таксама павысіць інфармаванасць насельніцтва аб практычных спосабах эканоміі ў быце, фарміраваць псіхалогію беражлівасці.

У Беларусі па выніках студзеня-верасня 2011 года за кошт мерапрыемстваў па энергазберажэнню сэканомлена 998,8 тыс.туп. За дзевяць месяцаў бягучага года рэспубліка знізіла расход паліва і электраэнергіі без уліку светлых нафтапрадуктаў і сыравіны на 1,7 працэнта да 18,86 млн.туп. Энергаёмістасць ВУП за студзень-жнівень бягучага года скарацілася на 6,6 працэнта.

Згодна з прагнозам на 2011 год Беларусь павінна знізіць энергаёмістасць валавога ўнутранага прадукту на 6–7 працэнтаў. Эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў у бягучым годзе чакаецца на ўзроўні 1,36–1,5 млн.туп. Работа па энергазберажэнню ў Беларусі праводзіцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы нумар 3.-0-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?