Пятро Пракаповіч быў аўтарам ідэі стымуляцыі эканамічнага росту праз інвестыцыі ў будаўніцтва.

Пятро Пракаповіч быў аўтарам ідэі стымуляцыі эканамічнага росту праз інвестыцыі ў будаўніцтва.

Асабліва Пракаповічу спадабаўся зменшаны макет палаца ў экспазіцыі музея.

Асабліва Пракаповічу спадабаўся зменшаны макет палаца ў экспазіцыі музея.

Запіс Пракаповіча ў Кнізе ганаровых гасцей

Запіс Пракаповіча ў Кнізе ганаровых гасцей

Дарэчы, дзякуючы гэтаму запісу можна параўнаць аўтограф Пятра Пятровіча тут і на купюры 100 тысяч рублёў. Адзін у адзін!

Дарэчы, дзякуючы гэтаму запісу можна параўнаць аўтограф Пятра Пятровіча тут і на купюры 100 тысяч рублёў. Адзін у адзін!

Карэспандэнт «Еўрарадыё» прыехаў паглядзець палац Сапегаў у Ружанах, які цяпер аднаўляецца, і са здзіўленнем даведаўся ад супрацоўніцы, што за паўгадзіны да яго тут быў… экс-старшыня Нацбанка Пятро Пракаповіч: «Сёння ў нас быў Пракаповіч. Вы з ім размінуліся літаральна на паўгадзіны. Пракаповіч — наш зямляк, ён нарадзіўся на Пружаншчыне. Быў ён тут з Бурнасам — вядомым нашым прадпрымальнікам, які сваю радзіму, вёску Клятную, адрамантаваў — там прайшла дарога вакол Белавежскай пушчы», — расказала супрацоўніца музея, дадаўшы, што выглядае былы кіраўнік Нацбанка добра.

«Мэты прыезду Пятра Пятровіча мы не ведаем, — працягвае супрацоўніца музея. — Ён планаваў прыехаць, калі яшчэ быў ва ўладзе. Мусіць, не атрымлівалася — вось цяпер і прыехаў».

Перад ад’ездам з Ружан Пятро Пракаповіч купіў у музеі некалькі магнітаў з выявай палаца Сапегаў і герба гэтага роду. А на развітанне ў Кнізе ганаровых гасцей пакінуў запіс на цэлую старонку.

Нагадаем, Мікалай Бурнас — піцерскі прадпрымальнік з беларускімі каранямі. У чэрвені гэтага года ён адкрыў пад Пружанамі агратурыстычны комплекс «Белавежтур» — восем дамкоў для VIP-персон. На адкрыцці спяваў Анатоль Ярмоленка, а выступаў з прамовай цяпер ужо генерал-губернатар Брэсцкай вобласці Канстанцін Сумар. У прэсе прайшла інфармацыя, што ў гэты агратурыстычны комплекс у роднай вёсцы Бурнас уклаў 20 мільёнаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?