«Мы ўважліва сочым за падзеямі, што адбываюцца зараз у Егіпце», — гаворыцца ў каментарыі начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных аб сітуацыі ў Егіпце.

«У сувязі з напружаным становішчам, што складваецца ў краіне, МЗС Беларусі рэкамендуе беларускім грамадзянам устрымацца ад паездак у егіпецкія гарады, што знаходзяцца за межамі курортных зон, за выключэннем выпадкаў крайняй неабходнасці», — зазначае Савіных.

Як паведамляюць СМІ, плошча Тахрыр у Каіры зноў стала эпіцэнтрам беспарадкаў. Беспарадкі перакінуліся на Суэц, Кену, Александрыю і шэраг іншых правінцый краіны. Прадстаўнікі палітычных партый Егіпта заклікалі жыхароў краіны выйсці 22 лістапада на каірскую плошчу Тахрыр і на вуліцы іншых гарадоў на акцыю пратэсту «Выратуем айчыну». Чарговую «мільённую» дэманстрацыю заклікалі правесці 38 палітычных партый і рухаў Егіпта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?