ААТ «Газпрам» пералічыць Беларусі $2,5 млрд ад продажу 50% акцый ААТ «Белтрансгаз» на працягу 15 рабочых дзён з часу падпісання дамовы аб набыцці-продажы, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці.

Гэты тэрмін прадугледжаны дамовай набыцця-продажу 50% акцый ААТ «Белтрансгаз», якая падпісана 25 лістапада ў Маскве. У Дзяржкаммаёмасці таксама адзначылі, што схема паступлення грошай будзе ажыццяўляцца як і ў мінулыя разы, калі «Белтрансгаз» прадаваў акцыі долямі па 12,5%. Сродкі ад продажу павінны паступіць на рахунак Міністэрства фінансаў у Нацыянальным банку.

У адпаведнасці з дамовай набыцця-продажу 50% акцый ААТ «Белтрансгаз» «Газпрам» заплаціць за акцыі $2,5 млрд і стане ўладальнікам 100% гэтага прадпрыемства. У маі 2007 года ААТ «Газпрам» і Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі падпісалі дамову набыцця-продажу 50% акцый ААТ «Белтрансгаз» за $2,5 млрд роўнымі долямі на працягу чатырох гадоў. У 2010 годзе здзелка была завершена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?