У Расіі на выбарах махлявалі, а галасы ўсё ж такі лічылі. Адміністратыўны рэсурс быў задзейнічаны, але такога нахабства пры падліку галасоў, якое штораз адбываецца ў Беларусі, няма. Менавіта таму

ўсяўладная партыя «Адзіная Расія» на выбарах у Думу набірае малы па расійскіх мерках працэнт галасоў.

Паводле папярэдніх вынікаў галасавання з 95% участкаў, апублікаваных Цэнтральным выбарчым камітэтам,

«Адзіная Расія» атрымлівае 49,7% галасоў. Гэта дасць ёй мінімальную большасць у парламенце.

Камуністычная партыя набрала 19% галасоў, у «Справядлівай Расіі» — 13%, у ЛДПР Жырыноўскага — 11,5%. Усе тры гэтыя партыі ўяўляюць сабой спарынг-партнёраў Пуціна, якія не ставіць пад сумнеў стратэгічны курс уладаў. У Думу не праходзіць партыя сталічнай інтэлігенцыі «Яблык» — 3,5%.

Вынікі прыкладна супадаюць з дадзенымі экзіт-полаў, якія праводзілі розныя сацыялагічныя службы.

Сілы рэальнай апазіцыі — у тым ліку Партыю народнай свабоды Касьянава і Нямцова, — да выбараў не дапусціл
і. У адказ яны заклікалі псаваць бюлетэні, але такая схема дзеяння аказалася заскладаная для выбарца, дый данесці яе праз СМІ яны не маглі. У выніку бюлетэні сапсавалі прыкладна 1,5% тых, хто прыйшоў на ўчасткі.
Шмат людзей галасавала нагамі: выбары характарызаваліся зусім нізкай яўкай — усяго каля 50%.
Магчымасці галасаваць «супраць усіх» расійскае заканадаўства не дае. Такую опцыю адмянілі, калі кандыдат «супраць усіх» часамі стаў перамагаць.
Расійская палітычная сцэна з Зюганавым і Жырыноўскім не мянялася ад 90-х.

Для расійскай сістэмы кіраванай дэмакратыі характэрная наяўнасць фармальнай апазіцыі на розных узроўнях заканадаўчай улады, якая, аднак, мае мала ўплыву на выканаўчую ўладу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?